Беларуская Служба

Politico: Кіраўніца МЗС Фінляндыі не выключае ўводу войскаў ва Украіну

16.03.2024 11:02
Заходнія краіны, у тым ліку ЗША, не павінны цалкам выключаць магчымасць адпраўкі войскаў ва Украіну, калі сітуацыя там пагоршыцца, заявіла кіраўніца МЗС Фінляндыі Эліна Валтанен у інтэрв'ю выданню сайт Politico.
Szefowa MSZ Finlandii nie wyklucza wysłania wojsk na Ukrainę
Szefowa MSZ Finlandii nie wyklucza wysłania wojsk na Ukrainęshutterstock/diy13

«Важна, каб мы не выключалі ўсё ў доўгатэрміновай перспектыве, таму што вы ніколі не ведаеце, наколькі сурʼёзнай стане сітуацыя», – сказала Эліна Валтанен.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што пазіцыя Фінляндыі ясная: «Мы не накіроўваем ніякіх войскаў у дадзены момант і не хочам пра гэта гаварыць».

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, якога ў чацвер у тэлеінтэрвʼю папрасілі патлумачыць словы аб тым, што ён не выключае ўвод войскаў ва Украіну, заявіў, што сказаць агрэсару, маўляў, мы не пяройдзем пэўную мяжу, – гэта ўжо параза.

Ён нагадаў, што з пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны ў 2014 годзе Захад спрабаваў усё, каб дасягнуць мірнага вырашэння, але гэтыя намаганні былі беспаспяховымі.

Цяпер сітуацыя нашмат больш складаная, і трэба зыходзіць з таго, што нельга казаць агрэсару, што мы навязваем сабе нейкія непераходныя лініі. Уладзімір Пуцін, калі б перамог, не спыніўся б на Украіне, дадаў кіраўнік французскай дзяржавы.

Яшчэ некалькі тыдняў таму Фінляндыя, здавалася, адмаўляла ідэю накіравання войскаў ва Украіну, адзначае Politico.

Партал нагадаў лютаўскую заяву тагачаснага прэзідэнта Фінляндыі Саўлі Ніініста. Тады ён заявіў, што «шырока распаўсюджана перакананне, што ваеннай прысутнасці ў сэнсе адпраўкі заходніх салдат у Кіеў не будзе; гэта таксама пазіцыя Фінляндыі».

Пуцін даў зразумець, што будзе разглядаць адпраўку заходніх войскаў на дапамогу Украіне як сурʼёзную эскалацыю сітуацыі, якая можа павялічыць рызыку ядзернай вайны з Захадам. Аднак ва ўкраінскіх войскаў у апошнія тыдні ўзніклі праблемы з адбіццём расійскіх наступальных дзеянняў, і недахоп салдат зʼяўляецца адной з галоўных праблем Кіева, – чытаем у Politico.

«Заява Валтанэн тычыцца гіпатэтычнага рашэння ў доўгатэрміновай перспектыве. Але яе развагі паказваюць, што па меры зацягвання вайны еўрапейскія краіны, якія могуць сутыкнуцца з прамой пагрозай з боку дзёрзкай Масквы, змогуць больш сур’ёзна разгледзець гэты варыянт», – падкрэсліў партал.

Два былыя амбасадары ЗША ў НАТА – Іва Даалдэр і Курт Волкер – прызналіся ў інтэрвʼю Politico, што згодныя з тым, што ЗША і іншыя краіны павінны быць адкрытымі да магчымасці накіравання войскаў ва Украіну.

«Захаванне гэтага варыянту на стале – нават калі Вашынгтон не хоча размяшчаць туды войскі – будзе сігналам Пуціну, што Захад цалкам падтрымлівае Украіну», – адзначаецца на сайце.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна цвёрда заяўляе, што не будзе накіроўваць амерыканскіх вайскоўцаў ва Украіну.

PAP/вх

Валеры Сахашчык: Мы назіраем поўнае спыненне дапамогі – два месяцы Украіна не атрымлівае а-ні-чо-га!

23.02.2024 15:30
Два гады ва Украіне ідзе вайна, гэта змяніла сітуацыю і ў рэгіёне агулам, і ў Беларусі непасрэдна. Паслухалі меркаванні прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі па абароне і бяспецы Валерыя Сахашчыка пра найбольшыя праблемы на фронце, настроі ва ўкраінскім грамадстве, шанцы на перамогу.