Беларуская Служба

Вайна ва Украіне. Цымбалюк для Польскага радыё: Расіі не ўдасца сцерці нас з палітычнай мапы свету

16.03.2024 15:52
Украінскі журналіст Раман Цымбалюк сказаў Польскаму радыё, што ўкраінцы, змагаючыся за незалежнасць, ствараюць новы эпас сваёй нацыі.
     .
Размова Мацея Ястржэмбскага з Раманам Цымбалюком. screenshot

Украінскі журналіст Раман Цымбалюк нагадаў, што вайна з Расіяй доўжыцца ўжо 10 гадоў і адной з першых яе падзеяў стала акупацыя расійскімі войскамі ўкраінскага Крыму. Сёння спаўняецца 10 гадоў, як Расія правяла на паўвостраве незаконны рэферэндум, які Масква выкарыстала, каб абвясціць аб анексіі гэтай часткі Украіны.

Украінскі журналіст Раман Цымбалюк у інтэрв'ю Польскаму радыё сказаў, што 10 гадоў таму ўкраінцы не адразу зразумелі, што адбываецца.

– Пра гэта можна шмат гаварыць і разважаць. Праўда ў тым, што мы не адразу зразумелі, з чым сутыкнуліся. Фактычна, пачынаючы з Майдана і да сённяшняга дня, мы вядзем вайну за незалежнасць. 10 гадоў таму мы не ведалі, што расіян трэба расстрэльваць неадкладна. Цяпер мы гэта разумеем, — сказаў украінскі журналіст.

Раман Цымбалюк падкрэсліў, што расійскі акупант павінен зразумець, што не ўдасца сцерці Украіну з палітычнай мапы свету.

- Украіна была, ёсць і будзе, – падкрэсліў украінскі журналіст. Ён дадаў, што калісьці ўкраінцы думалі, што атрымалі незалежнасць бясплатна, але пасля 10 гадоў вайны цяпер ведаюць, што гэта не так.

Слухайце запіс размовы Мацея Ястржэмбскага з Раманам Цымбалюком.



вх