Беларуская Служба

Дональд Трамп прапануе пазычаць Украіне грошы, а не даваць. Зяленскага ён назваў найлепшым гандляром у гісторыі

17.03.2024 14:09
Дональд Трамп – амаль 100-працэнтны кандыдат ад рэспубліканцаў на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах.
Donald Trump
Donald TrumpFoto: Evan El-Amin/ Shutterstock

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп заклікае пазычаць Украіне фінансавыя сродкі, а не проста даваць грошы дзяржаве, якая змагаецца з расійскай агрэсіяй. Пра гэта палітык казаў на мітынгу ў Дэйтане, штат Агаё.

Дональд Трамп заявіў, што Уладзімір Зяленскі ўмее весці бізнес лепш, чым ён.

- Давайце пазычым ім гэтыя грошы, а не будзем даваць чэк на 60 мільярдаў. Я вам кажу – Зяленскі – адзін з лепшых гандляроў у гісторыі. Кожны раз, калі ён прыязджае ў ЗША, ён з'язджае з чэкам на 50-60 мільярдаў долараў. У мяне такое ніколі не атрымалася, ён – лепшы гандляр, чым я сам.

Дональд Трамп – амаль 100-працэнтны кандыдат ад рэспубліканцаў на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах. Галасаванне адбудзецца 5 лістапада.

IAR/нг