Беларуская Служба

Пуцін захварэў на ўладу і робіць усё, каб кіраваць пажыццёва – прэзідэнт Украіны

18.03.2024 08:18
Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, няма такога зла, на якое не пайшоў бы Уладзімір Пуцін дзеля пашырэння асабістай улады.
Выбарчы ўчастак у Данецку PAP/EPA/STRINGER

Пуцін захварэў на ўладу і робіць усё, каб кіраваць пажыццёва – так прэзідэнт Украіны ацаніў выбары ў Расіі. Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, няма такога зла, на якое не пайшоў бы Уладзімір Пуцін дзеля пашырэння асабістай улады, і «ў свеце няма нікога, хто б ад гэтага не быў застрахаваны». У сваёй вячэрняй прамове прэзідэнт Украіны падзякаваў кожнаму кіраўніку і ўсім міжнародным арганізацыям, якія называюць і будуць называць гэтыя рэчы пайменна:

-Усё, што робіць Расія на акупаванай тэрыторыі Украіны, – гэта злачынства. За ўсё, што зрабілі расійскія забойцы ў гэтай вайне і ў імя пажыццёвай улады Пуціна, павінна быць справядлівае пакаранне. Ён баіцца толькі аднаго – справядлівасці. Гэтая імітацыя выбараў не дае легітымнасці. Гэты персанаж павінен апынуцца на лаве падсудных у Гаазе. Да гэтага павінны імкнуцца ўсе, хто шануе жыццё і прыстойнасць.

Цэнтрвыбаркам Расіі дае Пуціну каля 87% галасоў. Паводле яе дадзеных, у Чачні за яго прагаласавалі больш за 99% выбаршчыкаў.

Яшчэ да галасавання расійская апазіцыя паведаміла, што выбарчы працэс ад пачатку кантралюецца Крамлём, а фальсіфікаваныя вынікі выбараў чакаюць публікацыі. Расіяне з пятніцы галасуюць у краіне і за мяжой.

У польскім МЗС падкрэслілі, што прэзідэнцкія выбары ў Расіі не з'яўляюцца законнымі, дэмакратычнымі і справядлівымі.

ав