Беларуская Служба

Германія паставіць Украіне 10 тыс. артылерыйскіх снарадаў – гэта менш чым дзённы расход украінскай арміі

19.03.2024 17:59
У той жа час расійская армія ў сярэднім выкарыстоўвае ў месяц у чатыры разы больш снарадаў, чым Украіна.
Украінскія артылерысты на баявой пазіцыі фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

19 сакавіка міністр абароны Германіі Барыс Пісторыюс паведаміў аб новым пакеце ваеннай дапамогі для Украіны на суму ў 500 млн. еўра. Паводле словаў міністра, пакет уключае ў тым ліку дадатковыя пастаўкі боепрыпасаў – 10 тыс. артылерыйскіх снарадаў са складоў Бундэсвера. Таксама новы пакет дапамогі будзе ўключаць 100 адзінак бронемашын і 100 аўтамабіляў.

Тым часам Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што актуальна на патрэбы ўкраінскай арміі выпускаецца больш за 3 тыс. 600 снарадаў калібру 155-мм у дзень. Пры гэтым мінімальнае запатрабаванне для эфектыўнага супрацьдзеяння расійскім захопнікам складае больш за 11 тыс. 800 снарадаў у дзень. У месяц гэта больш за 356 тыс. снарадаў.

У той жа час расійская армія ў сярэднім выкарыстоўвае ў месяц у чатыры разы больш снарадаў, чым Украіна – прыкладна 440 тыс. У разліку на дзень гэта складае 15 тыс. снарадаў.

вс