Беларуская Служба

Украіна атрымала ад ЕС 4,5 мільярда еўра падтрымкі

20.03.2024 14:30
Прэм'ер Дзяніс Шмыгаль лічыць, што атрыманыя сродкі прычыняцца да паляпшэння эканамічнай і фінансавай стабільнасці Украіны.
    i c
Прэм'ер Украіны Дзяніс Шмыгаль i cтаршыня Еўракамісіі Урсула фон дэр ЛяенPAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

Прэмʼер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль падзякаваў Еўракамісіі і Еўрасаюзу за чарговы элемент фінансавай падтрымкі, у рамках якога краіна атрымала 4,5 мільярда еўра пераходнай дапамогі на развіццё:

- Украіна ўдзячная за гэты інструмент, які будзе адным з падмуркаў нашай сілы. Са свайго боку мы таксама шмат зрабілі для падрыхтоўкі плана для згаданага інструмента. Ён ахоплівае амаль 70 напрамкаў рэформаў, у тым ліку, структурныя рэформы дзяржсектара і некалькі эканамічных рэформаў, якія накіраваны на паляпшэнне бізнес-клімату і прадпрымальніцтва, стварэнне перспектыў развіцця нашай эканомікі.

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пахваліла Украіну за ўдзел у падрыхтоўцы плана рэформаў:

- Ваш поспех у падрыхтоўцы плана для Украіны павінен рабіць уражанне, тым больш, што інструмент працуе ўсяго 19 дзён. План паказвае, як Украіна можа вярнуцца на шлях хуткага эканамічнага развіцця. Акрамя таго, ён заснаваны на еўразвязаўскім падыходзе, то бок ён спалучае ў сабе рэформы і інвестыцыі.

Прэмʼер Дзяніс Шмыгаль лічыць, што атрыманыя сродкі прычыняцца да паляпшэння эканамічнай і фінансавай стабільнасці Украіны.

IAR/аз

Павелічэнне паставак боепрыпасаў для артылерыі і СПА абяцалі ўдзельнікі сустрэчы ў Рамштайне

20.03.2024 11:00
Учора на нямецкай базе сустрэліся кіраўнікі Мінабароны краін, якія дапамагаюць Украіне пастаўкамі зброі.