Беларуская Служба

Расійская ракета забіла ў Харкаве як мінімум трое мірных жыхароў

20.03.2024 16:02
Улады Харкава перасцерагаюць ад магчымасці чарговых расійскіх удараў.
Разбурэнні ва ўкраінскім Купянску пасля расійскага абстрэлуPAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Расія абстраляла ракетамі другі па велічыні ўкраінскі горад – Харкаў. Загінулі, як мінімум, трое мірных жыхароў. Ахвяр можа быць больш.

Паводле дадзеных украінскай паліцыі, расійская ракета – хутчэй за ўсё Х-59 – трапіла ў будынак аднаго з харкаўскіх прадпрыемстваў. Успыхнуў пажар плошчай у больш за тысячу квадратных метраў. Яго тушаць, але таксама вядуцца пошукавыя работы.

З-пад завалаў дасталі тры забітыя асобы. Пяць чалавек былі параненыя. Улады Харкава перасцерагаюць ад магчымасці чарговых расійскіх удараў.

Штодня расіяне атакуюць месцы ў глыбіні Украіны, кожны дзень наносяць удары па цывільных аб’ектах. Толькі з пачатку месяца яны запусцілі па Украіне больш за 130 ракет розных тыпаў і больш за 320 беспілотнікаў «Шахед».

IAR/аз

Украіна атрымала ад ЕС 4,5 мільярда еўра падтрымкі

20.03.2024 14:30
Прэм'ер Дзяніс Шмыгаль лічыць, што атрыманыя сродкі прычыняцца да паляпшэння эканамічнай і фінансавай стабільнасці Украіны.