Беларуская Служба

Кіраўнік Ваеннага камітэта НАТА Роб Бауэр лічыць дадатковую мабілізацыю ва Украіне неабходнай

21.03.2024 17:25
Для далейшага вядзення вайны Украіне патрэбны не толькі зброя, але і людзі.
.
.facebook.com/GeneralStaff.ua

Пра гэта Роб Бауэр сказаў падчас выступу на Кіеўскім форуме па бяспецы ў чацвер, перадае «Еўрапейская праўда».

Старшыня Ваеннага камітэта НАТА адзначыў, што для далейшага вядзення вайны Украіне патрэбны не толькі зброя, але і людзі.

«Вам патрэбны не толькі гранаты, вам патрэбны людзі, каб замяніць загінулых і параненых. А гэта азначае мабілізацыю», – сказаў Бауэр.

«Я разумею, як няпроста пераканаць людзей у ліберальнай дэмакратыі. Але я бачу, што гэта мяняецца», – дадаў ён. Бауэр таксама перасцярог ад празмернага песімізму адносна здольнасці Украіны выйграць вайну і заклікаў да далейшай падтрымкі Кіева.

Візіт кіраўніка Ваеннага камітэта НАТА Роба Бауэра ў Кіеў стаў першым з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Кіраўнік Ваеннага камітэта НАТА адзначыў, што гэты візіт дазваляе яму выказаць «глыбокую павагу» да мужнасці і сілы ўкраінцаў, якія яны прадэманстравалі як на полі бою, так і па-за ім.

«З кожным днём мы становімся бліжэй, больш сумяшчальнымі. Разам мы робім усё для таго, каб Украіна стала членам нашага Альянсу. Сцяг Швецыі не будзе адзіным сіне-жоўтым сцягам у штаб-кватэры НАТА», – адзначыў Баўэр.

вх