Беларуская Служба

Пяскоў заявіў, што Расія знаходзіцца ў стане вайны і кожны павінен гэта разумець

22.03.2024 10:47
Слова «вайна» у Расіі было практычна забаронена, калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.
:
Фота:Риа Новости

Расія працягне дзейнічаць такім чынам, каб ваенны патэнцыял Украіны не мог пагражаць бяспецы яе грамадзян і яе тэрыторыі, заявіў у размове з журналістамі aif.ru прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Пра што гаворыць прэзідэнт? У нас з'явіліся чатыры новыя субʼекты федэрацыі. І для нас галоўнае – засцерагчы людзей у гэтых субʼектах і вызваліць тэрыторыю гэтых субʼектаў, якая ў сапраўдны момант зʼяўляецца дэ-факта акупаванай кіеўскім рэжымам», – адзначыў Пяскоў.

Паводле яго слоў, Расія не можа дапусціць існавання на сваіх межах дзяржавы, у якой задакументаваны намер выкарыстоўваць любыя метады, каб адабраць у яе Крым, не гаворачы ўжо аб тэрыторыі новых рэгіёнаў.

«Мы знаходзімся ў стане вайны. Так, гэта пачыналася як спецыяльная ваенная аперацыя, але як толькі там утварылася гэтая кампашка, калі калектыўны Захад стаў удзельнікам гэтага на баку Украіны, для нас гэта ўжо стала вайной. Я ў гэтым упэўнены. І кожны павінен гэта разумець, для сваёй унутранай мабілізацыі», – дадаў Пяскоў.

Слова «вайна» у Расіі было практычна забаронена, калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Цяпер жа ўсё часцей першыя асобы РФ пачынаюць казаць пра падрыхтоўку да вайны з НАТА.

нг