Беларуская Служба

Як мінімум 60 чалавек загінула ў выніку тэракту пад Масквой. Колькасць ахвяр можа вырасці

23.03.2024 07:44
Масквічы ўскладаюць кветкі і запальваюць свечкі ля месца трагедыі.
 .
Месца тэракту.Фота: PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Расійскія службы паведамляюць, што ў выніку тэракту ў Падмаскоўі загінулі больш за 60 чалавек. Звыш 140 атрымалі раненні. Учора тэрарысты напалі на гасцей выставачна-канцэртнага комплексу «Крокус Сіці Хол».
Тэрарысты спачатку падклалі агонь у адной з канцэртных залаў, у выніку пачаўся пажар, а потым яны пачалі страляць з аўтаматаў па ўсіх, хто знаходзіўся побач. Тым часам агонь перакінуўся на верхнія паверхі і дах.

Відавочцы пацвердзілі, што з больш чым 60 ахвяр некаторыя памерлі ад удыхання дыму. З больш чым 140 пацярпелых 99 чалавек былі дастаўленыя ў бальніцы. Большасць з іх атрымалі сур'ёзныя траўмы. Дзевяць чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане.

Масквічы ўскладаюць кветкі і запальваюць свечкі ля месца трагедыі. Адказнасць за тэракт узялі на сябе тэрарысты адной з груповак арганізацыі «Ісламская дзяржава». Аднак, на думку некаторых каментатараў, такія заявы меркаваных арганізатараў нападу не заслугоўваюць даверу.

IAR/нг

Жахлівы тэракт у Падмаскоўі: забітыя дзясяткі чалавек

22.03.2024 20:21
Больш за 100 паранены.