Беларуская Служба

Сусветна вядомы анколаг: «Шмат фактараў у карысць таго, што прынцэса Кейт пераможа анкалогію»

23.03.2024 13:16
Прафесар дадаў, што заява прынцэсы Кейт прымусіць людзей пачаць абследавацца.
   ,    .
Прынцэса Уэльская Кейт паведаміла, што змагаецца з анкалогіяй. Фота: X/KensingtonRoyal

Учора стала вядома, што прынцэса Уэльса змагаецца з анкалогіяй. Кейт Мідлтан паведаміла ў сваіх сацсетках, што ў яе знайшлі рак. Прынцэса распавяла, што пра захворванне стала вядома пасля аперацыі, якую яна перанесла ў студзені. Цяпер яна на раннім этапе праходжання курсу хіміятэрапіі.

«Шмат фактараў сведчыць у карысць таго, што Кейт пераможа хваробу», – сказаў Польскаму радыё прафесар Караль Сікора (Karol Sikora), адзін з самых вядомых у свеце анколагаў.

Прафесар падкрэслівае, што невядомыя падрабязнасці хваробы жонкі спадчынніка прастола. Але ёсць некалькі фактараў, якія ўмацоўваюць пазіцыі Кейт у барацьбе з ракам.

- Гэта ўзрост. Яна здаровая, займалася спортам, павінна добра пераносіць хіміятэрапію. Касцяны мозг павінен быць моцным. Важным з'яўляецца і асяроддзе: наяўнасць сямʼі, магчымасць займацца спортам, правільнае харчаванне. Кожны з гэтых фактараў паасобку мала важны, але ў цэлым яны змяняюць вобраз», – падкрэсліў прафесар Караль Сікора ў інтэрв’ю лонданскаму карэспандэнту Польскага радыё.

Прафесар Сікора дадаў, што заява жонкі спадкаемцы брытанскага трону з’яўляецца часткай важнага феномену: усё часцей людзі не баяцца гаварыць на гэтую тэму. «Гэта быў важны ўрок. Людзі разумеюць, што ў каралеўскай сям’і таксама могуць здарыцца звычайныя хваробы. Адкрытасць – гэта правільна».

Прафесар дадаў, што заява прынцэсы Кейт прымусіць людзей пачаць абследавацца.

Караль Сікора атрымаў адукацыю ў Кембрыджскім і Стэнфардскім універсітэтах. Зараз ён зʼяўляецца прафесарам Букінгемскага ўніверсітэту. Аўтар больш за 300 навуковых артыкулаў.

IAR/нг