Беларуская Служба

Вечарам у шматлікіх гарадах свету пройдзе экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»

23.03.2024 18:05
Гадзіна Зямлі ўпершыню была арганізаваная ў Сіднэі ў 2007 годзе. 
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Shutterstock.com/leolintang

У 20.30 па польскім часе (22.30 па-беларуску) пачнецца экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі». У гарадах па ўсім свеце на гадзіну адключаць асвятленне самых вядомых будынкаў, а людзі выключаць святло і электронныя прылады ў сваіх дамах.

Гэты сімвалічны жэст закліканы прадэманстраваць занепакоенасць станам планеты і прыроды.

Сёлета ў Польшчы Гадзіна Зямлі прысвечана рэкам. Экалагічная арганізацыя WWF Польшча папярэджвае, што амаль 99% польскіх рэк знаходзяцца ў дрэнным стане з пункту гледжання чысціні.

Гадзіна Зямлі ўпершыню была арганізаваная ў Сіднэі ў 2007 годзе. У ёй тады ўдзельнічала больш за два мільёны дзвесце тысяч чалавек. У чарговых мерапрыемствах ужо ўдзельнічала 370 гарадоў з 35 краінаў, у тым ліку Варшава і Познань. З кожным годам кампанія расла, да яе далучалася ўсё больш краін і інстытутаў. 

Польшча далучыцца да кампаніі ў сямнаццаты раз. У Варшаве выключаць падсветку Палаца культуры і навукі, абарончых муроў Старога гораду і музею POLIN.

IAR/нг