Беларуская Служба

Украінцы затапілі два расійскія вялікія дэсантныя караблі

24.03.2024 12:59
Расіяне не могуць вывесці ўсе караблі з базы ў Севастопалі, бо яна застаецца адзінай на Чорным моры, на якой могуць праходзіць рамонт пэўныя тыпы караблёў.
Украінцы затапілі два расійскія вялікія дэсантныя караблікрыніца: Генштаб УС Украіны

Ноччу з суботы на нядзелю ўкраінская армія нанесла ўдар па Севастопалі – галоўнай базе Чарнаморскага флоту Расіі. У выніку была пашкоджаная інфраструктура і затопленыя два вялікія дэсантныя караблі «Ямал» і «Азоў», паведамляе Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.

Тэлеграм-канал «Крымскі вецер» піша, што ВДК «Ямал» рыхтаваўся да хадавых выпрабаванняў у Севастопалі пасля рамонту, а ВДК «Азоў» стаяў на рамонце.

Паводле Інстытуту вывучэння вайны, расіяне не могуць вывесці ўсе караблі з базы ў Севастопалі, бо яна застаецца адзінай на Чорным моры, на якой могуць праходзіць рамонт пэўныя тыпы караблёў. Частку адзінак Чарнаморскага флоту захопнікі вывелі ў Новарасійск, апасаючыся ўдараў украінскай арміі.

Акупацыяйныя ўлады Севастопаля паведамілі, што начны ўдар украінскай арміі быў самым масіраваным за апошні час.

вс