Беларуская Служба

У Германіі легалізавалі марыхуану

24.03.2024 19:21
Легалізацыя марыхуаны дазволіць Германіі прыцягнуць у бюджэт каля 4 млрд 700 млн долараў у год.
МарыхуанаФота: Pixabay.com/cheifyc

Улады Германіі легалізавалі ўжыванне, захоўванне і вырошчванне канабісу. Прыняты закон уступіць у сілу 1 красавіка.
Аднак Берлін не пайшоў па шляху Канады, дзе марыхуана адкрыта прадаецца ў крамах, і дазволіў яе распаўсюджванне толькі праз прыватныя клубы, паведамляе «Нямецкая хваля».

Дарослыя грамадзяне краіны ва ўзросце ад 18 гадоў будуць мець права мець з сабой да 25 грамаў марыхуаны для ўласнага ўжывання. Ужыванне канабісу ў грамадскіх месцах дазволена ў тым выпадку, калі побач няма дзяцей або спартыўных устаноў. Дарослыя таксама змогуць захоўваць у сябе дома да 50 грамаў марыхуаны і вырошчваць да трох раслін канабісу.

Легалізацыя марыхуаны дазволіць Германіі прыцягнуць у бюджэт каля 4 млрд 700 млн долараў у год і стварыць 27 тыс. новых працоўных месцаў.
З членскіх краін Еўрасаюзу рэкрэацыйнае выкарыстанне марыхуаны легалізавала толькі Мальта. У Нідэрландах юрыдычнага дазволу на гэта няма, але ўлады краіны не перашкаджаюць у продажы і ўжыванню невялікіх аб'ёмаў канабісу ў кофешопах.

Некалькі дзяржаў у іншых рэгіёнах свету легалізавалі выкарыстанне марыхуаны ў медыцынскіх мэтах. Рэкрэацыйны канабіс таксама легалізаваны ў Канадзе і Уругваі.

вс