Беларуская Служба

Расійскія войскі ўначы атакавалі энергааб'екты Адэсы і Мікалаеўскаей вобласці

25.03.2024 09:52
Энергетычная інфраструктура стала абʼектам нападаў расійскіх войскаў, якія мінулай ноччу сканцэнтраваліся на Адэскай і Мікалаеўскай абласцях на поўдні Украіны.
   .
Наступствы абстрэлаў Украіны расіянамі.Фота з адкрытых крыніц.

У выніку нападаў пацярпелі мірныя жыхары — 11 чалавек атрымалі раненні, паведамілі ў  Сілах абароны ў гэтым рэгіёне.

«Праціўнік атакаваў некалькімі хвалямі беспілотнікаў Shahed 131/136 з басейна Чорнага мора. Чатыры беспілотнікі збітыя ў Адэскай і Мікалаеўскай абласцях», – гаворыцца ў паведамленні.

Перад атакай беспілотнікаў расіяне запусцілі з Чорнага мора ракету Х-31П, якая павінна была парушыць супрацьпаветраную абарону ў Адэскай вобласці. «Ракета страціла баяздольнасць у паветры», – заявілі прадстаўнікі Узброеных сілаў поўдня Украіны.

Пасля удараў беспілотнікамі ў Мікалаеўскай вобласці адбыўся пажар на энергаабʼекце. У самім Мікалаеве аскепкі збітага БПЛА разбурылі двухпавярховы жылы дом, а ўдарная хваля пашкодзіла некалькі суседніх дамоў. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі 11 чалавек, двое дастаўлены ў бальніцу.

У Адэскай вобласці аскепкі збітага беспілотніка пашкодзілі электрастанцыю і выклікалі пажар, які абясточыў частку Одесы і бліжэйшых гарадоў. «Пажар ліквідаваны. Людзі не пацярпелі», – гаворыцца ў паведамленні.

Сёння – 761-ы дзень вайны Расіі супраць Украіны.

PAP/вх