Беларуская Служба

Расіяне абстралялі Кіеў балістычнымі ракетамі. Ёсць пацярпелыя

25.03.2024 11:44
Расіяне абстралялі Кіеў балістычнымі ракетамі. Ва ўкраінскай сталіцы прагрымелі выбухі. У некалькіх раёнах горада ёсць пашкоджанні жылых дамоў.
  .
Кіеў пасля абстрэлу.Фота з адкрытых крыніц.

Паводле інфармацыі ўкраінскай арміі, расіяне атакавалі Кіеў дзвюма балістычнымі ракетамі. Верагодна, гэта былі мадэрнізаваныя ракеты «Онікс» або «Цыркон», запушчаныя з ваколіц акупаванага Крыма.

Пасля першых выбухаў была аб'яўлена трывога. На запісах, апублікаваных кіяўлянамі, бачна, як падчас выбуху дзеці бягуць да сховішчаў.



У выніку атакі не было трапленняў у шматпавярховыя жылыя дамы. Пакуль пра ахвяр невядома. Але як мінімум пяць чалавек пацярпелі, з іх двое – у бальніцы, паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы разбуранага трохпавярховага будынка, спартзалы дзяржаўнай навучальнай установы. У суседніх жылых дамах пашкоджаны вокны.

Апошнімі днямі расіяне ўзмацнілі авіяўдары па ўкраінскіх тэрыторыях. Толькі на мінулым тыдні яны выпусцілі па Украіне 190 ракет і 140 беспілотнікаў далёкага дзеяння «Шахед».

IAR/вх