Беларуская Служба

У Польшчы расце падтрымка ўдзелу палякаў у ваенных дзеяннях ва Украіне

26.03.2024 11:38
Палякі значна больш прыхільна глядзяць на варыянт дапушчэння польскіх грамадзянаў да баявых дзеянняў за ўсходняй мяжой.
АдэсаPAP/Alena Solomonova

Украінцы на перадавой спраўляюцца не так добра, як у першы год вайны. Апошнія даследаванні RMF FM і «Dziennik Gazeta Prawna» паказваюць, што грамадская падтрымка ваеннай інтэрвенцыі польскіх войскаў ва Украіне расце. Значна больш прыхільна палякі глядзяць таксама на варыянт дапушчэння польскіх грамадзянаў да баявых дзеянняў за ўсходняй мяжой.

Аналагічнае даследаванне праводзілася і год таму. І тады, і сёлета палякам задалі пытанне: якую дапамогу Польшча павінна аказаць Украіне?

Летась згода на адпраўку Войска Польскага ва Украіну было нулявой, а падтрымка допуску польскіх грамадзян да ваенных дзеянняў была на ўзроўні 3,4%. На гэты раз усё па-іншаму.
Найбольшай падтрымкай, па-ранейшаму, карыстаецца аказанне гуманітарнай дапамогі ўкраінцам (75%). Палякі таксама выбіраюць дапамогу ў вайсковай тэхніцы – як у выглядзе паставак боепрыпасаў, асабістай зброі і гранатамётаў (67,6%), так і цяжкай тэхнікі (танкі, самалёты – 54,1%).

Аднак цікавая іншая статыстыка, піша RMF24. 27,1% апытаных паказалі, што Польшча павінна дазволіць сваім грамадзянам ваяваць ва Украіне, а 9,4% нават лічыць, што краіна павінна накіраваць туды свае войскі.

ав/RMF24

Расіяне абстралялі Кіеў балістычнымі ракетамі. Ёсць пацярпелыя

25.03.2024 11:44
Расіяне абстралялі Кіеў балістычнымі ракетамі. Ва ўкраінскай сталіцы прагрымелі выбухі. У некалькіх раёнах горада ёсць пашкоджанні жылых дамоў.

Даследчык міграцыі: Калі Украіна прайграе, атрымаем плынь бежанцаў, якой не было з 1940-х гадоў

25.03.2024 14:16
Калі Украіна прайграе вайну з Расіяй, мы можам чакаць, што будзе «найбуйнейшы ў свеце рух бежанцаў з 1940-х гадоў», папярэджвае даследчык міграцыі Геральд Кнаўс, яго цытуе нямецкі партал RND.