Беларуская Служба

Пасля таго, як у Балтыморы абрынуўся мост, у амерыканскім штаце Мэрылэнд аб'явілі надзвычайнае становішча

26.03.2024 12:01
Амерыканскія службы шукаюць 20 чалавек, якія ўпалі ў ваду пасля абвальвання маста ў Балтыморы. 
Абрынуты мостPAP/EPA/JIM LO SCALZO

«Мы працуем з камандай, каб хутка разгарнуць федэральныя рэсурсы з адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна на месца здарэння», – сказаў губернатар штата Уэс Мур. 

Амерыканскія службы шукаюць 20 чалавек, якія ўпалі ў ваду пасля абвальвання маста ў Балтыморы. Пераправа была часткова разбурана пасля таго, як грузавое судна ўдарыў у канструкцыю маста.

Як паведамляюць мясцовыя службы, тэмпература вады ў рацэ нізкая і пацярпелым пагражае пераахаладжэнне. «Гэта вельмі сурʼёзная сітуацыя. Зараз мы засяроджваемся на тым, каб выцягнуць людзей з вады», – сказаў AP News прадстаўнік пажарнай службы Балтымора Кевін Картрайт.


Ратавальнікі збіраюцца на беразе ракі Ратавальнікі збіраюцца на беразе ракі

На апублікаваных у інтэрнэце кадрах відаць, як карабель, выходзячы з порта Балтымора, стукнуўся аб адну з апор моста Фрэнсіса Скота Кі. Некалькі пралётаў абваліліся. Берагавая ахова ЗША паведаміла, што ў мост урэзаўся карабель пад сцягам Сінгапура.

Мост Фрэнсіса Скота Кі быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1977 годзе, і яго назва ўшаноўвае памяць аўтара нацыянальнага гімна ЗША. Даўжыня канструкцыі перавышала два з паловай кіламетры. Штогод па мосце праязджала каля 12 мільёнаў аўтамабіляў.

ав