Беларуская Служба

Амаль 40 тысяч чалавек у Івана-Франкоўскай вобласці афіцыйна шукаюць за няяўку на прызыўныя пункты

27.03.2024 13:03
Намеснік начальніка Івана-Франкоўскага абласнога ТЦК і СП расказаў, што план мабілізацыі рэалізуецца з цяжкасцямі
.
.twitter.com/GeneralStaffUA

«Усе гэтыя людзі афіцыйна знаходзяцца ў вышуку. Таму не трэба здзіўляцца, калі кагосьці з ваеннаабавязаных спынілі на вуліцы, праверылі па базе «Абярэг» і адразу прымусова даставілі ў ТЦК. Таму што з пачатку вайны тых, хто атрымаў позву, не прыбыў да нас і думае, што яго ніхто не будзе шукаць, вельмі шмат«, – заявіў намеснік начальніка абласнога тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання (пэўны аналаг ваенкаматаў, – рэд.) Раман Боднар.

Ён дадаў, што прадстаўнікі ТЦК маюць права апавяшчаць чалавека любым даступным спосабам дзе заўгодна, будзь гэта грамадская ўстанова, вуліца, прадпрыемства, транспарт або адрас пражывання.

Калі салдаты на фронце заклікаюць да павагі і піетэту кожнага грамадзяніна, то далёка не ўсе так адназначна ўспрымаюць зялёную форму на вуліцах гарадоў, аддаленых ад лініі баявых дзеянняў. Прыкарпацце як раз з такіх рэгіёнаў. Унутры грамадства наспявае публічны канфлікт, піша ўкраінскае выданне «Західний кур'єр».

Паводле kuryer.if.ua/вх