Беларуская Служба

Былы канцлер Германіі хоча паразмаўляць з Пуціным

28.03.2024 13:55
Герхард Шродэр па-ранейшаму лічыць, што яго сяброўства з Уладзімірам Пуціным з'яўляецца найлепшым сродкам для спынення вайны ва Украіне.
 .
Герхард Шродэр.Фото: РАР/DPA/Kay Nietfeld

Былы канцлер Германіі сказаў аб гэтым у інтэрвʼю агенцтву DPA.

Неабходныя перамовы на ўрадавым узроўні – кажа палітык Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі і зазначае, што ініцыятыва належыць Германіі і Францыі.

Канцлер Германіі не хаваў сяброўства з расійскім лідарам у 1998-2005 гг, гаворыць пра гэта і цяпер. Шродэр нават адзначае, што іх добрыя стасункі – адзіны шлях да поспеху мірных перамоваў. «І няма іншага спосабу вырашыць гэты канфлікт, акрамя перамоваў», заявіў былы канцлер Германіі, якому 7 красавіка споўніцца 80 гадоў.

Палітык называе глупствам чаканні магчымай атакі Расіі на краіну НАТА або выкарыстанне пуцінскай арміяй атамнай бомбы.

«Акрамя падтрымкі Украіны, патрэбны дыялог, які дасць надзею грамадзянам» – так лічыць былы канцлер Нямеччыны, якая пасля агрэсіі Пуціна супраць Украіны спрабаваў размаўляць з ім і апраўдваў расійскага агрэсара.
Некаторыя актывісты СДПГ хацелі выключыць Герхарда Шродэра з партыі, аднак унутрыпартыйныя працэдуры не далі станоўчага выніку.

яс/карэспандэнт Польскага радыё ў Берліне  Адам Бурчэўскі