Польскі святар падкрэсліў, што такая акцыя паўторыцца таксама ў траўні, калі праваслаўныя будуць святкаваць Вялікдзень.
Украінцы, якія далучыліся да вялікоднай акцыі падтрымкі салдат на фронце, пякуць для іх пірагі, фарбуюць яйкі і пішуць лісты.
«З многіх гарадоў выправіліся групы валанцёраў, якія едуць да жаўнераў і мірных жыхароў, каб дапамагчы ім», — сказаў ксёндз Вальдэмар Павелец.
Вайскоўцы вельмі цэняць малюнкі, якія падрыхтавалі для іх дзеці, — падкрэсліў настаяцель кіеўскай палатынскай супольнасці.
Айцец Вальдэмар Павелец нагадаў, што гэта ўжо трэці Вялікдзень ва ўмовах вайны. Пры гэтым ён падкрэсліў, што сёлетняя Пасха адрозніваецца ад той, што была ў 2022 годзе. Тады расійскія войскі занялі гарады вакол Кіева і ўчынілі злачынствы супраць мірнага насельніцтва.
Сёлета баявыя дзеянні вядуцца на ўсходнім і паўднёвым участках фронту, а астатнія раёны падвяргаюцца налётам ракет і дронаў.
яс/IAR