Расіяне ў часова акупаваным Севастопалі рыхтуюцца да атакаў украінскіх дыверсійна-разведвальных груп, паведаміў у Telegram украінска-татарскі рух супраціву «Атэш».
«Паводле нашых звестак, расійскае камандаванне рыхтуецца да адбіцця нападу ўкраінскіх дыверсійна-разведвальных груп. Для гэтага берагавая лінія абароны будзе ўзмоцнена баявымі машынамі», – гаворыцца ў паведамленні.
Рух супраціву «Атэш» таксама паведаміў, што пасля нападаў украінскіх беспілотнікаў расійскае камандаванне паставіла перад сабой задачу павялічыць колькасць сістэм СПА ў Севастопалі.
Рух супраціву ў чарговы раз заклікаў усіх жыхароў Крыма фіксаваць перамяшчэнне расійскіх войскаў на паўвостраве і перадаваць гэтую інфармацыю Узброеным сілам Украіны.
У Telegram Крым.Реалии са спасылкай на відавочцаў паведамляюць аб перамяшчэнні расійскай ваеннай тэхнікі ў бок украінскай тэрыторыі.
«Вялікая калона ваеннай тэхнікі рухалася па Таўрычаскай трасе з Керчы ў бок мацерыковай Украіны», – пішуць Крым.Реалии.
Паведамляецца, што калона складалася з каля 30 ваенных грузавікоў.
яс/PAP