Расіяне нанеслі шаснаццаць авіяўдараў і зладзілі сто трыццаць адзін ракетны абстрэл. Ёсць загінулыя і параненыя сярод мірнага насельніцтва. Таксама расійскія войскі правялі амаль сто трыццаць артылерыйскіх абстрэлаў прыфрантавых гарадоў.
Ва ўкраінскім штабе таксама паведамілі, што акупанты зноў атакавалі Украіну баявымі беспілотнікамі «Шахед» і крылатымі ракетамі. За апошнія 24 гадзіны расіяне абстралялі наступныя ўкраінскія вобласці: Сумскую, Луганскую, Данецкую, Запарожскую, Херсонскую, Чарнігаўскую, Харкаўскую, Днепрапятроўскую і Мікалаеўскую.
На ўсходзе і поўдні Украіны расійскія войскі па-ранейшаму спрабуюць прарваць абарону ўкраінскіх сіл. Сутычкі працягваюцца пад Бахмутам, Аўдзееўкай і Навапалаўкай, дзе ўкраінцы агулам адбілі амаль 40 прамых атак расійскіх войск. Сур'ёзныя баі ішлі таксама каля горада Арычаў Запарожскай вобласці, дзе расіяне восем разоў спрабавалі прарваць украінскую абарону.
ПР/юл