Беларуская Служба

Краіны Балтыі адзначаюць дваццацігоддзе ўступлення ў НАТА

29.03.2024 10:12
На гэтым тыдні Літва, Латвія і Эстонія адзначаюць важную падзею - далучэнне да Паўночнаатлантычнага альянсу.
   Latvija NATO-20     20-
Разгортванне вялікага сцяга «Latvija NATO-20» падчас акцыі ў гонар 20-годдзя ўступлення Латвіі ў НАТА ля манумента Свабоды ў РызеEPA/TOMS KALNINS Dostawca: PAP/EPA

Галоўныя ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя далучэння Літвы да Альянсу адбудуцца ў пятніцу ў Вільні на плошчы перад прэзідэнцкім палацам. У планах — пралёт у тым ліку і над горадам французскіх знішчальнікаў і амерыканскіх верталётаў Black Hawk. У сваю чаргу а 16.47 на Кафедральнай плошчы пакажуць мастацкую інсталяцыю «#MesNATO20» (бел. #МыНАТА20), менавіта ў гэты час дваццаць гадоў таму пачалася місія Baltic Air Policing, якая заключалася ў патруляванні паветранай прасторы краін Балтыі сіламі Альянсу.

У Эстоніі да 4 красавіка ў розных гарадах армія дэманструе тэхніку і ўзбраенне, якія належаць войскам саюзнікаў. Найбольш буйнымі і відовішчнымі з'яўляюцца паказы танкаў Challenger і ракетных комплексаў HIMARS.

У сваю чаргу латышы пачалі святкаванне 28 сакавіка. У чацвер раніцай ля манумента Свабоды ў Рызе быў разгорнуты вялізны сцяг Альянсу. У другой палове дня над латвійскай сталіцай праляцелі знішчальнікі НАТА і адбылася цырымонія ўскладання кветак да помніка. У ёй прыняў удзел кіраўнік Ваеннага камітэта НАТА адмірал Роб Баўэр. Як запэўніў ён у эфіры латвійскага тэлебачання, прымяненне артыкула 5 у выпадку пагрозы, які абвяшчае, што напад на аднаго з членаў альянсу павінна трактавацца іншымі краінамі-членамі як напад на ўсіх, будзе абавязковым і не будзе падлягаць абмеркаванню.

ПР/юл