Беларуская Служба

ЗША нанеслі ўдар па хусітах

29.03.2024 13:20
Ваеннае камандаванне ЗША паведаміла, што яны ўяўляюць прамую пагрозу гандлёвым караблям.
     ,
Рэшткі аўтамабіля стаяць сярод абломкаў будынкаў, разбураных авіяўдарамі па групоўцы хусітаўEPA/YAHYA ARHAB Dostawca: PAP/EPA.

Злучаныя Штаты знішчылі чатыры беспілотніка еменскага руху хусітаў. Ваеннае камандаванне ЗША паведаміла, што яны ўяўлялі прамую пагрозу гандлёвым караблям і караблям амерыканскіх ВМС, якія плаваюць у раёне Чырвонага мора.

Мэтай збітых беспілотнікаў быў карабель міжнароднай кааліцыі і амерыканскі карабель, якія працавалі над забеспячэннем бяспекі ў рэгіёне. Беспілотнікі не нанеслі шкоды.

Паўстанцы-хусіты пры падтрымцы Ірана нападаюць на караблі ў Чырвоным моры і прылеглых водах з лістапада мінулага года. Гэта робіцца ў якасці падтрымкі палесцінскай арганізацыі ХАМАС, якая ваюе супраць Ізраілю.

У адказ амерыканскія і брытанскія ВПС атакуюць ваенныя аб'екты Хусітаў, а Еўрасаюз арганізаваў ваенна-марскую місію для абароны суднаходства ў Чырвоным моры.

ПР/юл