Беларуская Служба

Ізраіль нанёс удар па сірыйскай арміі

29.03.2024 14:24
Прынамсі 36 сірыйскіх вайскоўцаў загінулі ў выніку ізраільскага авіяўдару па правінцыі Алепа, паведаміў Сірыйскі цэнтр маніторынгу правоў чалавека.
  F15  .
Два знішчальнікі F15 ВПС Ізраіля. Ілюстрацыйнае фотаEPA/ABIR SULTAN Dostawca: PAP/EPA.

Некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі раненні.

Паводле інфармацыі назіральнікаў, у раёне, дзе быў здзейснены напад, знаходзіліся склады зброі групоўкі «Хізбала».

У сваю чаргу сірыйскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва SANA паведаміла, што ў выніку нападу, які адбыўся раніцай, загінулі і параненыя як мірныя жыхары, так і вайскоўцы.

Армія Ізраіля пакуль не каментуе паведамленні аб удары па правінцыі Алепа.

Ізраіль нанёс сотні авіяўдараў па цэлях у Сірыі з пачатку грамадзянскай вайны ў краіне ў 2011 годзе. Мэтамі нападаў былі ў асноўным пазіцыі групоўкі «Хізбала», якую падтрымлівае  Іран, і цэнтры сірыйскай арміі. Авіяўдары ўзмацніліся з кастрычніка мінулага года, калі пачалася вайна паміж Ізраілем і ХАМАСам, саюзнікам Хізбалы.

ПР/юл