Беларуская Служба

У Італіі чакаецца турыстычны бум на Вялікдзень

29.03.2024 15:37
Значна павялічылася колькасць замежнікаў, у тым ліку палякаў, якія едуць у гэтую краіну на Велікодныя святы.
Мільёны турыстаў прыедуць на бліжэйшыя велікодныя святы ў ІталіюEPA/Tino Romano Dostawca: PAP/EPA.

Больш за 7 мільёнаў начовак у гасцініцах і гасцявых дамах у Італіі было забраніравана турыстамі з Вялікай суботы па аўторак пасля Вялікадня - паведаміў Нацыянальны цэнтр даследаванняў турызму. Замежнікаў на Вялікдзень прыедзе значна больш, чым у мінулыя гады. Сярод іх будзе шмат палякаў. Да гэтага больш за 10 мільёнаў італьянцаў гэтымі днямі адправіліся або адправяцца ў падарожжа.

У звязку з гэтым, італьянскі СМІ пішуць, што сёлетнія велікодныя святы пройдуць пад знакам турыстычнага буму.

Апытанні, праведзеныя ў 1300 гатэлях па ўсёй краіне, сведчаць аб відавочным росце колькасці замежных турыстаў. Большасць з іх складаюць амерыканцы, немцы і французы.

Значна вырасла ў параўнанні з мінулым годам і колькасць турыстаў з Нідэрландаў, Аўстрыі і Польшчы - адзначылі ў гасцінічнай індустрыі.

У Рыме чакаецца больш за мільён чалавек, у тым ліку шмат замежнікаў.

Падчас Вялікадня замежнікаў таксама прыцягвае ўзбярэжжа Амальфі і Балоння. У гэтым горадзе забраніравана 80% нумароў у гатэлях, паведамляе мясцовая прэса. Падобная сітуацыя і ў Турыне, дзе амаль поўныя натоўпы.

Улады Фларэнцыі заявілі, што ў гэтыя дні туды прыедзе больш за 860 тысяч чалавек. 54 працэнты турыстаў прыедуць з-за мяжы, больш за ўсё з Германіі, Францыі, ЗША і Польшчы.

РАР/юл