Летась украінскае ваеннае камандаванне казала пра патрэбу ў паўмільёна новых мабілізаваных.
Аднак прэзідэнт Зяленскі паставіўся да гэтай лічбы даволі скептычна і ў пачатку лютага адправіў у адстаўку галоўнакамандуючага генерала Валерыя Залужнага.
Цяперашні галоўнакамандуючы генерал Сырскі пакуль ніяк не каментуе мабілізацыю. Аднак сёння ў інтэрв'ю агенцтву «Укрінформ» ён заявіў, што правёў праверку падраздзяленняў і можа ацаніць, што патрэбная колькасць салдат значна меншая, але ён не назваў канкрэтных лічбаў.
Украінцам патрэбны новы прызыў, асабліва для ратацыі на перадавой. Тым часам ва ўкраінскім парламенце зацягваецца разгляд новага законапраекта, які павінен быў паскорыць працэс мабілізацыі.
ПР/юл