Беларуская Служба

За апошнія суткі Расія запусціла ракеты па 120 украінскіх мясцовасцях

30.03.2024 09:24
 У Данецкай вобласці Расія нанесла ўдар з дапамогай чатырох кіраваных ракет С-300.
Разбурэнні пасля ракетнага ўдару расійскіх войскаў па Адэсею PAP/Alena Solomonova

За мінулую ноч Расія выпусціла па тэрыторыі Украіны больш за сотню ракет і беспілотнікаў, паведаміла Галоўнае камандаванне Узброеных сіл Украіны.

На фронце адбылося больш за 70 сутыкненняў паміж украінскімі войскамі і наступаючай расійскай арміяй.

Паведамляецца пра загінулых і параненых у выніку расійскіх ракетных абстрэлаў, колькасць пацярпелых удакладняецца. Таксама былі разбураны многія аб'екты крытычнай інфраструктуры і грамадзянскія будынкі. Усяго было атакавана прыкладна 120 мясцовасцяў.

За ноч украінскія сілы знішчылі дзевяць з пятнаццаці беспілотнікаў, запушчаных Расіяй на тэрыторыю Украіны. У Данецкай вобласці Расія нанесла ўдар з дапамогай чатырох кіраваных ракет С-300.

Украінскае ваеннае камандаванне таксама заявіла аб адсутнасці ВМФ РФ у Чорным і Азоўскім морах. Аднак у Міжземным моры знаходзіцца адзін карабель з крылатымі ракетамі класа «Калібр» на борце.

Украінскае камандаванне паведаміла, што Расія парушае марскую канвенцыю, адключаючы сістэмы аўтаматычнай ідэнтыфікацыі караблёў і суднаў.

яс/IAR

Польскі ўрад уводзіць сур'ёзныя змены для ўкраінскіх уцекачоў

30.03.2024 08:56
Выданне «Rzeczpospolita» піша, пра радыкальныя змены для ўкраінцаў у Польшчы.