Беларуская Служба

Амерыканскія аналітыкі: Расія распачала мэтанакіраваную атаку на ўкраінскія гідраэлектрастанцыі

30.03.2024 13:40
За апошні час Расія некалькі разоў атакавала ўкраінскія электрастанцыі і плаціны на найбуйнейшых рэках.
У Новай Кахоўцы расіяне ўзарвалі дамбу на гідраэлектрастанцыі PAP/EPA archiwum
Верагодна, Расія распачала мэтанакіраваную атаку на ўкраінскія гідраэлектрастанцыі. Так ацэньваюць апошнія атакі расійскіх ракет і беспілотнікаў амерыканскія аналітыкі з Інстытута даследаванняў вайны.

За апошні час Расія некалькі разоў атакавала ўкраінскія электрастанцыі і плаціны на найбуйнейшых рэках.

Як мы чытаем у апошняй справаздачы Інстытута, атакі на гідраэлектрастанцыі - гэта новая схема нападаў на ўкраінскую інфраструктуру, якая вядзе да значнай эскалацыі абстрэлаў.
Учора расійская армія ў выніку масіраванага ракетнага ўдару, акрамя некалькіх ЦЭЦ, пашкодзіла Канеўскую ГЭС на Дняпры ў Чаркаскай вобласці і ГЭС на Днястры ў Чарнавіцкай вобласці. У сваю чаргу ў выніку атакі 22 сакавіка расійскія ракеты ўпалі на плаціну Запарожскай ГЭС на Дняпры. Затым праца электрастанцыі была прыпыненая.

Аналітыкі з Інстытута даследаванняў вайны ацэньваюць, што ўкраінцы не маюць дастатковых сродкаў абароны, а Захад не жадае іх прадастаўляць, баючыся распальвання канфлікту.

У той жа час, папярэднія падобныя рашэнні Захаду не спынілі Расію ад эскалацыі нападаў на Украіну, нагадваюць амерыканскія аналітыкі Інстытута даследаванняў вайны.
яс/IAR/Пётр Бушко

«Гэтая зброя – пекла». Расіяне выкарыстоўваюць бомбы савецкіх часоў, Кіеў бездапаможны.

11.03.2024 12:11
«Нашы людзі гэтага не вытрымліваюць».