Беларуская Служба

МЗС Літвы ўручыла ноту пратэсту Пасольству РБ у Вільні

30.03.2024 12:45
Гэта датычыцца слоў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб гіпатэтычным захопе Сувалкскага перашыйка.
   .
Мяжа Літвы і Беларусі.Фота: shutterstock/Karolis Kavolelis

Міністэрства замежных спраў Літвы выклікала прадстаўніка беларускага пасольства і ўручыла ноту пратэсту. Гэта датычыцца слоў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб гіпатэтычным захопе Сувалкскага перашыйка.

Некалькі дзён таму ў інтэрнэце была апублікаваная размова Лукашэнкі з адным з камандзіраў пра Сувалкскі перашыек.

«Цяпер вам давядзецца сутыкнуцца з прыбалтыйскімі рэспублікамі і часткай Польшчы», — сказаў Лукашэнка, пацікавіўшыся пры гэтым, ці змогуць вайскоўцы ўтрымаць гэтую тэрыторыю.

Міністэрства замежных спраў Літвы адзначае, што падобныя заявы могуць успрымацца як далейшая эскалацыя агрэсіўнай знешняй палітыкі Мінска і з'яўляюцца абсалютна непрымальнымі.

Міністэрства запатрабавала неадкладных афіцыйных тлумачэнняў адносна слоў Лукашэнкі.

У распаўсюджанай заяве МЗС нагадаў, што «Літоўская Рэспубліка будзе прымаць усе магчымыя меры для забеспячэння сваёй бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці».

На пачатку тыдня Аляксандр Лукашэнка праінспектаваў танкавы батальён на беларуска-літоўскай мяжы.

яс/IAR/Каміль Залеўскі