Гэтай ноччу краіны ЕС пераводзяць гадзіннік на летні час. З суботы на нядзелю ночы стане на адну гадзіну менш. Пераважная большасць еўрапейцаў хацела б адмовіцца ад змены часу, якая адбываецца двойчы на год.
Восенню 2018 года Еўракамісія прапанавала адпаведныя пастановы. У Еўракамісіі сцвярджаюць, што змены часу занадта дарагія і цяжкія для грамадзян і кампаній.
Аднак дзяржавы-члены не могуць прыйсці да згоды ў гэтым пытанні.
2021 год павінен быў стаць апошнім годам, калі мы пераводзілі гадзіннікі. Прайшлі гады, а праца над палажэннем аб адмене змены часу не прасунулася ні на крок. І гэта нягледзячы на рэзалюцыю Еўрапарламента.
У сакавіку 2019 года дэпутаты прагаласавалі за адмену пераводу часу, адрэагаваўшы такім чынам на меркаванні 84 працэнтаў грамадзян ЕС.
На пытанне пра адыходу ад змены часу, кожныя паўгода прэс-сакратар Еўракамісіі адказвае аднолькава: «Цяпер рашэнне на баку краін-членаў». А краіны ніяк не могуць дамовіцца, які гадзінны пояс выбраць. Большасць краін хацелі б застацца на летнім часе, краіны на поўначы аддалі б перавагу зімоваму, а краіны на поўдні Еўропы фактычна не хацелі б ніякіх змен.
яс/IAR/Бэата Пламэцка