Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Францыі Стэфан Сежурне ў Пекіне. Падчас прэс-канферэнцыі са сваім кітайскім калегам Ван І кіраўнік французскай дыпламатыі заклікаў да «балансу сіл, спрыяльнага для Украіны».
«Відавочна, што Кітай гуляе ключавую ролю ў незалежнасці, павазе міжнароднага права, у тым ліку суверэнітэту Украіны. Мы перакананыя, што трывалага міру не будзе, калі ён не будзе заключаны з украінцамі. Не будзе бяспекі для еўрапейцаў, калі не будзе міру ў адпаведнасці з міжнародным правам. Таму для нас гэта вельмі важнае пытанне. Вось чаму Францыя поўная рашучасці падтрымліваць цесны дыялог з Кітаем», - сказаў ён.
Раней Сежурне казаў, што перамога Масквы ў вайне прывядзе да вялізных фінансавых страт для ЕС. Таксама Францыя не выключае адпраўкі войскаў НАТА ва Украіну.
УНІАН
нг