Беларуская Служба

Ва Украіне пачаў дзейнічаць рэестр ваеннага ўрону, нанесенага Расіяй

02.04.2024 17:31
У яго могуць звяртацца людзі ці ўстановы, якія пацярпелі ў выніку вайны супраць Украіны.
Праца сапёраPAP/Mykola Kalyeniak

Чакаецца, што колькасць такіх паведамленняў можа вагацца ад некалькіх сотняў тысяч да некалькіх мільёнаў.Павал Бушко

Украінцы могуць падаваць заяўкі перадусім анлайн праз дзяржаўны дадатак «Дзія». Яны тычацца матэрыяльнай і нематэрыяльнай шкоды, напрыклад, страты або пашкоджання прыватнай і дзяржаўнай уласнасці, вымушанай міграцыі, смерці блізкіх, катаванняў і сексуальнага гвалту.

Украінскія ўлады чакаюць, што можа паступіць ад 300 да 600 тысяч паведамленняў аб матэрыяльнай шкодзе. Агулам колькасць скаргаў можа дасягаць 10 мільёнаў.

На вэб-сайце рэестра напісана, што матэрыялы ў канчатковым рахунку павінны служыць доказнай базай для будучага міжнароднага механізма кампенсацыі Расіяй шкоды, нанесенай агрэсіяй супраць Украіны.

Ад пачатку поўнамаштабнай вайны Украіна патрабуе стварэння міжнароднага трыбуналу, які асудзіць дзеянні Расіі.

ав/IAR

Украінскія вайскоўцы за апошнія суткі знішчылі станцыю кіравання расійскімі беспілотнікамі

02.04.2024 13:54
Таксама паведамляецца, што ўкраінская вайсковая выведка атакавала завод па вытворчасці беспілотнікаў у расійскім Татарстане.