Беларуская Служба

Politico: Ва Украіне ёсць вялікая рызыка абвалу лініі фронту

03.04.2024 11:11
Выданне цытуе крыніцы ва Узброеных сілах Украіны: «Цяпер Украіне нічога не можа дапамагчы, таму што няма сур'ёзных тэхналогій».
Analitycy przewidują kolejną rosyjską ofensywę na przełomie lata i wiosny
Analitycy przewidują kolejną rosyjską ofensywę na przełomie lata i wiosnyfacebook.com/zelenskyy.official

У матэрыяле Politico гаворыцца, што Украіна мае вялікую патрэбу ў дапамозе, якой не хапае ўжо некалькі месяцаў і ўсё залежыць таксама ад таго, куды Расія накіруе свае сілы ў ходзе далейшага наступу.

«Але сумная праўда заключаецца ў тым, што нават калі пакет будзе ўхвалены Кангрэсам ЗША, масавага папаўнення запасаў можа аказацца недастаткова, каб прадухіліць сур'ёзныя ўзрушэнні на полі бою», - гаворыцца ў артыкуле.

Афіцэры сказалі, што ёсць вялікая рызыка абвалу лініі фронту ўсюды, дзе расійскія генералы вырашылі засяродзіць наступ. Больш за тое, дзякуючы намнога большай колькаснай вазе і кіраваным авіябомбам, якія ўжо некалькі тыдняў грамяць украінскія пазіцыі, Расія, хутчэй за ўсё, зможа «пранікнуць за лінію фронта і разбіць яе на некаторых участках», заявілі крыніцы выдання на ўмовах ананімнасці.

«Цяпер Украіне нічога не можа дапамагчы, таму што няма сур'ёзных тэхналогій, здольных кампенсаваць Украіне тую вялікую масу войскаў, якія Расія, верагодна, кіне на нас. У нас няма гэтых тэхналогій, і на Захадзе іх таксама няма ў дастатковай колькасці», - сказала адна з высокапастаўленых крыніц сярод вайскоўцаў. 

Politico таксама палічыла, што УСУ неабходна 4 млн снарадаў і 2 млн БПЛА.

вх

Зяленскі падпісаў закон аб мабілізацыі мужчын з 25 гадоў

03.04.2024 07:50
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб зніжэнні ўзросту прызыву з 27 да 25 гадоў.