У велікодны перыяд гарадскія ўлады правялі мадэляванне, якое паказала, што яны змогуць прадаваць 25 000 білетаў у дзень.
Падчас велікодных святаў, з суботы па панядзелак, Венецыянскую лагуну, дзе пражывае 50 тысяч чалавек, нягледзячы на дождж, наведалі трыста тысяч турыстаў, у тым ліку дзвесце тысяч замежнікаў.
Калі б квіткі дзейнічалі круглы год, горад узбагаціўся б на 50 мільёнаў еўра.
Квіткі ўжо можна набыць на сайце Comune di Venezia. Пропуском будзе QR-код.
Штодзённая колькасць білетаў будзе залежаць ад запаўняльнасці гатэляў. Пакуль гэта эксперымент. У жніўні, прааналізаваўшы вынікі, улады Венецыі вырашаць, што рабіць далей.
IAR/вх