Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны: Мы павінны быць гатовыя да расійскага наступу

04.04.2024 10:25
Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскае войска будзе павялічваць сваю колькасць.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіPAP/Vladyslav Musiienko

Мы павінны быць гатовыя да расійскага наступу, мы павінны выйграць гэтую вайну, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У апублікаваным у сацсетках відэа ўкраінскі лідар адзначыў, што, каб працягваць ваяваць супраць Расіі, яго краіне патрэбная падтрымка хаўруснікаў:

- Мы выдатна разумеем, да чаго імкнецца Расія, чаго яна хоча і чаму плануе набраць больш салдат у сваё войска. І ўсе мы, у тым ліку нашыя партнёры, павінны падрыхтаваць моцны адказ на расійскія аперацыі — любыя расійскія аперацыі. Мы павінны выйграць гэтую вайну. Гэта гістарычны шанец для Украіны сарваць расійскі рэваншызм. І мы павінны выкарыстаць гэты шанец, дзеля бяспекі нашых дзяцей.

Раней Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ў бліжэйшы час расіяне плануюць мабілізаваць 300 тысяч новых жаўнераў. Пры гэтым ён дадаў, што ўкраінскае войска таксама будзе павялічваць сваю колькасць.

IAR/аз

Зяленскі падпісаў закон аб мабілізацыі мужчын з 25 гадоў

03.04.2024 07:50
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб зніжэнні ўзросту прызыву з 27 да 25 гадоў.