Беларуская Служба

Кіраўнік польскага МЗС : У НАТА Польшча адчувае сябе як дома

04.04.2024 11:45
Палітык удзельнічаў ва ўрачыстасцях з нагоды 75-годдзя заснавання Паўночна-атлантычнага альянсу.
Кіраўнік польскага МЗС Радаслаў СікорскіPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі(Radosław Sikorski) лічыць, што Польшча адчувае сябе ў НАТА як дома. Палітык удзельнічаў у Бруселі ва ўрачыстасцях з нагоды 75-годдзя заснавання Паўночна-атлантычнага альянсу. Ён нагадаў, што Польшча далучылася да НАТА чвэрць стагоддзя таму:

- Мы былі вельмі зацікаўлены ў далучэнні да НАТА ў 1999 годзе, таму што ў глыбіні душы мы адчувалі, што гэткая магчымасць не будзе працягвацца доўга. Мы павінны былі пагадзіцца на Расію, але мы таксама ведалі, што з яе боку ёсць патэнцыйная пагроза. На жаль, зараз Расія зноў ідзе ў наступ, але мы там, дзе нашае месца - сярод дэмакратычных краін, сяброў, дома. Мы зноў прымушаны супрацьстаяць  - цвёрдыя, як камень, але мы зноў пераможам.

Падчас святкавання гадавіны заснавання Паўночна-атлантычнага альянсу генеральны сакратар Енс Столтэнберг запэўніў, што альянс сёння мацнейшы і больш аб'яднаны, чым калі-небудзь.

Нагадваем, зараз членамі НАТА з’яўляюцца 32 краіны. Сёння ў Бруселі пачынаецца двухдзённая сустрэча міністраў замежных справаў альянсу.

ІAR/аз

НАТА рыхтуецца да пераменаў. Вось як выйграе ад гэтага Украіна

04.04.2024 09:54
Паводле паведамленняў, НАТА возьме на сябе, сярод іншага, абавязкі ЗША ў кіраванні Кантактнай групай па абароне Украіны, якая каардынуе пастаўкі зброі ва Украіну з каля 50 краін.