Нямецкія кампаніі ўдзельнічаюць у арганізаванай Расіяй адбудове акупаванага ўкраінскага Марыупаля. Будаўнічыя матэрыялы і машыны з лагатыпамі нямецкіх кампаній выявілі журналісты грамадскага тэлебачання.
Рэдакцыя «Манітора» прааналізавала сотні расійскіх прапагандысцкіх фота і фільмаў з Марыупаля, на якіх былі заўважаны, сярод іншага, матэрыялы кампаніі Knauf.
Дарэчы Knauf - гэта адзіная кампанія, якая адказала на абвінавачванні ў супрацоўніцтве з акупантам. Паводле заявы, расійскі філіял кампаніі, які працаўладкоўвае 4 тысячы чалавек, прадукуе выключна для мясцовых патрэбаў, а значыць, не парушае санкцый. Эксперты і палітыкі прызнаюць, што абмежаванні ў прамым сэнсе не парушаюцца, але тое, што ў кампаніі з гэтым няма праблемы, выклікае, як мінімум, здзіўленне.
У сваю чаргу прысутнасць на акупаваных тэрыторыях Украіны кампаніі WKB Systems выклікае іншыя пытанні. Яе асноўны акцыянер – расійскі алігарх Віктар Бударын, якога санкцыйны спіс не ахоплівае, падобным чынам, як і тэхнікі, якую выпускае яго кампанія на захадзе Германіі.
Сітуацыя выклікае этычныя сумневы і, на думку экспертаў, павінна паўплываць на форму наступных санкцый.
IAR/аз