Беларуская Служба

Менш за палову ўкраінцаў вераць у вызваленне ўсіх акупаваных тэрыторый

04.04.2024 16:02
Амаль кожны пяты рэспандэнт пагадзіўся б замарозіць канфлікт на цяперашняй лініі фронту, каб пазбегнуць далейшых ахвяр.
Разбураная дамы ў выніку баявых дзеянняў каля МікалаеваPAP/Alena Solomonova

Менш за палову ўкраінцаў вераць у вызваленне ўсіх акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны. Пра гэта сведчаць апытанні грамадскай думкі.

Паводле апытання сацыялагічнай групы «Рэйтынг», 45 працэнтаў украінцаў лічаць, што пасля заканчэння вайны іх краіна верне акупаваныя тэрыторыі, у тым ліку Крым.

Даследаванні паказваюць, што грамадскія настроі адносна верагоднасці перамогі ў вайне падаюць, бо ў верасні мінулага года амаль 70 працэнтаў апытаных верылі ў такую магчымасць.

У той жа час толькі 1 працэнт украінцаў бярэ пад увагу магчымасць таго, што Расія можа акупаваць усю Украіну.

Амаль кожны пяты рэспандэнт пагадзіўся б замарозіць канфлікт на цяперашняй лініі фронту, каб пазбегнуць далейшых ахвяр.

IAR/аз

НАТА рыхтуецца да пераменаў. Вось як выйграе ад гэтага Украіна

04.04.2024 09:54
Паводле паведамленняў, НАТА возьме на сябе, сярод іншага, абавязкі ЗША ў кіраванні Кантактнай групай па абароне Украіны, якая каардынуе пастаўкі зброі ва Украіну з каля 50 краін.