Беларуская Служба

Некалькі дзясяткаў украінскіх беспілотнікаў атакавалі расійскія вайсковыя аэрапорты

05.04.2024 11:14
БПЛА выбухалі ў Растоўскай, Краснадарскай, Саратаўскай, Курскай і Белгарадскай абласцях.
Некалькі дзясяткаў украінскіх беспілотнікаў атакавалі расійскія вайсковыя аэрапортыhttps://t.me/c/1307866449/54676

Беспілотнікі пашкодзілі трансфарматарную станцыю каля ваеннага аэрапорта ў Растоўскай вобласці. Як паведамляюць мясцовыя сайты, у гэтым раёне дыслакаваныя і дзейнічаюць уздоўж лініі фронту знішчальнікі Су-34. Відавочцы казалі, што бачылі і чулі каля 60 выбухаў.

Выбухі таксама зафіксаваныя пад Саратавам, дзе знаходзіцца вайсковы аэрапорт Энгельс. Тут стаяць бамбардзіроўшчыкі Ту-95 і Ту-22, якія выкарыстоўваліся для нападу на Украіну.
Таксама расійская супрацьпаветраная абарона была задзейнічана ў Краснадарскім краі, у раёне ваеннага аэрапорта.

яс/IAR