Беларуская Служба

Украінскія беспілотнікі знішчылі шэсць расійскіх бамбавікоў

05.04.2024 13:49
Паводле ўкраінскай спецслужбы, гэта вынік атакі беспілотніка на расійскі аэрадром.
ДронShutterstock/Anelo&screen you tube/ news_ua

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі аэрадром у Марозаўску Растоўскай вобласці, прыкладна за 300 км ад падкантрольных Украіне раёнаў. Атака была масавай, там прагучала некалькі дзясяткаў выбухаў.

Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны заявілі ўкраінскай прэсе, што 6 знішчаных расійскіх бамбавікоў — гэта Су-24 і Су-34, з якіх расіяне скідалі кіраваныя авіябомбы на пазіцыі ўкраінскай арміі і прыфрантавыя гарады. Яшчэ 8 расійскіх ваенных самалётаў атрымалі пашкоджанні.

Уначы выбух таксама прагрымеў у раёне ваеннага аэрапорта пад Саратавам, прыкладна ў 600 км ад мяжы з Украінай.

яс/IAR/Павел Бушко

Некалькі дзясяткаў украінскіх беспілотнікаў атакавалі расійскія вайсковыя аэрапорты

05.04.2024 11:14
БПЛА выбухалі ў Растоўскай, Краснадарскай, Саратаўскай, Курскай і Белгарадскай абласцях.