Беларуская Служба

У Харкаве завершана будаўніцтва першай падземнай школы

05.04.2024 15:03
Раней з-за расійскіх атак урокі праводзіліся ў калідорах метро.
   .     ,      .
Падземная школа ў Харкаве. «Радыё Свабода» апублікавала фотаздымкі інтэр'еру, схаваўшы вакол школы з меркаванняў бяспекі.https://cutt.ly/Ew8Fpann

У Харкаве завершана будаўніцтва першай падземнай школы, паведамілі ўлады другога па велічыні горада Украіны. Раней з-за расійскіх атак урокі праводзіліся ў калідорах метро.

Падземная школа размешчана на глыбіні шасці метраў, абсталявання сістэмай вентыляцыі, якая прадухіляе назапашванне вільгаці, збудаванне забяспечаны ад радыяцыі. Школа мае 20 кабінетаў і можа прыняць да 900 вучняў у дзве змены. Лаўкі можна адрэгуляваць пад рост дзяцей, таму адным класам могуць карыстацца вучні рознага ўзросту. Па словах мэра Ігара Церахава, падземнае збудаванне адпавядае самым высокім стандартам бяспекі.

Кошт будаўніцтва аб'екта склаў прыкладна 1,4 мільёна долараў, паведаміла «Радыё Свабода».

Улады Харкава, які знаходзіцца на паўночным усходзе Украіны ў непасрэднай блізкасці ад мяжы з Расіяй, заяўляюць аб будаўніцтве ў горадзе новых падземных навучальных устаноў.

яс/PAP