Беларуская Служба

У Сектары Газа знойдзенае цела грамадзяніна Польшчы

06.04.2024 18:01
Інфармацыю аб смерці 47-гадовага мужчыны пацвердзіла МЗС Польшчы.
Знішчэнні ў Сектары ГазаAnas-Mohammed/ Shutterstock

Ізраільскія сілы бяспекі знайшлі ў Хан-Юнісе (Сектар Газа) цела Элада Каціра. Ён быў захоплены тэрарыстамі з ХАМАСу ў закладнікі ў кастрычніку 2023 года падчас нападзення на мірных жыхароў у Ізраілі. Пра гэта паведаміў пасол Ізраіля ў Польшчы Якаў Ліўнэ. Дыпламат дадаў, што Каціра забілі джыхадысты. Інфармацыю аб смерці 47-гадовага мужчыны пацвердзіла МЗС Польшчы.

Элад Кацір, які меў двайное грамадзянства – Польшчы і Ізраіля, - быў захоплены ў кібуцы, дзе пражывала яго сям’я, 7 кастрычніка мінулага года разам са сваёй 77-гадовай маці. Бацьку Элада Каціра тэрарысты забілі ў той жа дзень, а маці была вызваленая ў лістападзе 2023 года.

Міністэрства замежных спраў Польшчы выказала глыбокія спачуванні сям'і і сябрам Элада Каціра.

Яшчэ адзін грамадзянін Польшчы Алекс Данцыг надалей знаходзіцца ў закладніках ХАМАСу.

вс