Беларуская Служба

Украінская СПА збіла ўсе расійскія беспілотнікі

07.04.2024 08:35
За ўчорашні дзень расіяне нанеслі 10 ракетных удараў і 88 авіяўдараў па Украіне. 
Ілюстрацыйны здымакPAP/Mykola Kalyeniak

Украінская супрацьпаветраная абарона за апошнія суткі збіла ўсе 17 беспілотнікаў, запушчаных расіянамі. Пра гэта паведамляецца ў апошняй зводцы з фронту Генштаба Украінскіх узброеных сіл.

Мінулай ноччу адзін з беспілотнікаў трапіў у дом у Харкаве. Па словах мэра горада Ігара Церахава, у будынку пачаўся пажар. Ці пацярпеў хто-небудзь у выніку гэтага нападу, невядома. Напярэдадні вечарам расіяне абстралялі горад ракетамі С-300. Снарады ўпалі на шматкватэрныя дамы і дзіцячы сад. Сем чалавек загінулі, 11 атрымалі раненні. Учора на працягу дня ў выніку чарговай атакі расіян на горад адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін быў паранены.

За ўчорашні дзень акупанты нанеслі 10 ракетных удараў  і 88 авіяўдараў па Украіне, таксама зладзілі больш за 70 артылерыйскіх абстрэлаў. Украінскім войскам удалося адбіць расійскія атакі, у тым ліку ў раёне Лімана і Бахмута. Расійскія вайскоўцы ў чарговы раз спрабавалі выціснуць украінцаў з берага Дняпра ў Херсонскай вобласці — безвынікова.

ПР/юл