Беларуская Служба

У Руандзе ўшаноўваюць памяць ахвяр генацыду

07.04.2024 10:14
30 гадоў таму ў Руандзе пачаўся генацыд, у выніку якога загінулі 800 тысяч чалавек, пераважна з племені Тутсі.
     ,      5000
Мемарыял ахвярам генацыду ў царкве Нтарама, дзе было забіта больш за 5000 чалавек Scott Chacon from Dublin, CA, Wikipedia Commons/CC BY 2.0 DEED

У нядзелю ў Кігалі пройдуць цырымоніі ўшанавання памяці ахвяр масавых забойстваў, якія адбыліся ў 1994 годзе.

Першыя этнічныя чысткі пачаліся неўзабаве пасля атрымання Руандай незалежнасці ў 1962 годзе. Уладу ўзяла большасць з племені Хуту. Гэты народ, які займаўся сельскай гаспадаркай, і пастухі Тутсі пачалі масава эміграваць, галоўным чынам у Бурундзі і Уганду. Гэтыя людзі, этнічная меншасць, кіравалі краінай на працягу стагоддзяў. У 1990 годзе ў краіне выбухнула грамадзянская вайна, якая пачалася з нападу эміграцыйнага атраду партызан Тутсі з Уганды.

Сітуацыя абвастрылася, калі 6 красавіка 1994 года быў збіты самалёт, на борце якога знаходзіўся прэзідэнт краіны Хувенал Хабіарымана. Хуту вінавацілі ў яго смерці Тутсі. Апалчэнцы Хуту да ліпеня забілі ад 800 000 чалавек да мільёна Тутсі — дзясятую частка насельніцтва.

Войскі ААН са складу місіі МААНІР, дыслакаваныя ў той час у Руандзе, былі бяссільныя, бо іх мандат не дазваляў не вядзенне ваенных дзеянняў. 21 красавіка Савет Бяспекі ААН прыняў рашэнне вывесці большую частку міратворчых сіл. Выносячы пастанову аб асуджэнні злачынстваў, яна не кваліфікавала іх як генацыд. 23 чэрвеня са згоды ААН французскія войскі ўвайшлі ў Руанду. У жніўні ўладу ў краіне перахапілі Тутсі.

Францыя разам са сваімі саюзнікамі на Захадзе і ў Афрыцы магла спыніць генацыд у Руандзе ў 1994 годзе, але ёй не хапіла волі, заявіў у чацвер прэзідэнт Эмануэль Макрон.

Нягледзячы на ​​запрашэнне прэзідэнта Руанды Поля Кагаме, Макрон не паедзе ў Кігалі на святкаванне юбілею ў гэтым годзе. Францыю будзе прадстаўляць міністр замежных спраў Стэфан Сежурн. Парыж патлумачыў гэта ўдзелам у нядзелю Макрона ва ўрачыстасцях, звязаных з падзеямі Другой сусветнай вайны ў Францыі.

ПР/юл