Найбліжэйшыя дні стануць вырашальнымі для пагаднення Еўрасаюза аб бязмытным гандлі з Украінай. Паўтара тыдня таму краіны-члены дамовіліся ўзмацніць абмежаванні на імпарт. Ідэя заключаецца ў тым, каб падоўжыць перыяд, які будзе ўлічвацца пры ўстанаўленні лімітаў. Да апошніх двух гадоў, калі фіксаваўся празмерны прыток прадукцыі з Украіны, дадалося яшчэ і другое паўгоддзе 2021 года, калі такой сітуацыі не было. Польшча і Францыя імкнуліся падоўжыць гэты тэрмін. Абмежаванні распаўсюджваюцца на яйкі, цукар, мяса птушкі, кукурузу, авёс, крупы і мёд.
Заўтра ў другой палове дня адбудуцца перамовы паміж прадстаўнікамі краін ЕС, Еўрапарламенту і Еўракамісіі. Канчатковы выгляд пагаднення залежыць ад гэтых перамоў. Чакаецца, што вышэйзгаданая пазіцыя краін Еўрасаюза таму будзе ўхваленая, бо Еўрапарламент сам хацеў падоўжыць тэрмін лімітаў, прыняўшы ў мінулым месяцы папраўку польскага дэпутата Анджэя Галіцкага. Нягледзячы на тое, што яго прапанова, як і Польшчы і Францыі, павінна была ўключыць увесь 2021 год, другая палова гэтага года ў якасці кампраміснага рашэння выглядае прымальнай.
У аўторак высновы ўдзельнікаў перамоў павінен зацвердзіць камітэт па міжнародным гандлі Еўрапарламента. Чакаецца, што ўвесь Еўрапарламент зацвердзіць гэтыя дамоўленасці на сваёй сесіі ў Страсбургу ў канцы месяца.
ПР\юл