Беларуская Служба

Расіяне атакавалі Украіну «Шахедамі». На думку ўкраінцаў, расійскі наступ пачнецца позняй вясной

08.04.2024 10:47
Украінцы збілі 17 з 24 «Шахедаў».  
  .
Дрон іранскай вытворчасці. Фота: zn.ua

За апошнія суткі на лініі фронту ва Украіне адбылося 76 баявых сутыкненняў. Паводле амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW), расіяне паскараюць наступ. Пры гэтым абароназдольнасць украінцаў застаецца абмежаванай праз дэфіцыт узбраення.

Паводле інфармацыі ўкраінскага генштаба, расіяне найбольш інтэнсіўна атакавалі на Данбасе на захад ад Бахмута. Таксама больш за 20 разоў спрабавалі прарваць украінскую абарону на поўдзень ад захопленага горада Мар’інка. На думку аналітыкаў ISW, Расія, нягледзячы на страты ў жывой сіле і тэхніцы, узмацняе свае ўдары. З-за маруднасці ваеннай дапамогі Захаду ўкраінцы канцэнтруюць свае намаганні на абароне прыярытэтных напрамкаў.

Паводле ўладаў у Кіеве, Крэмль плануе актывізаваць наступ на мяжы вясны і лета. Пры гэтым расіяне не адмаўляюцца ад авіяўдараў па аб'ектах у глыбіні Украіны. За апошнія 24 гадзіны яны атакавалі 24 разы беспілотнымі апаратамі «Шахед». 17 з іх украінцы збілі. БПЛА нанеслі ўдары, у тым ліку, па аб'екце інфраструктуры ў Адэскай вобласці.

IAR/нг