Беларуская Служба

Спыненне вайны ў абмен на Крым і Данбас: у Трампа адрэагавалі на «зліў» у СМІ

08.04.2024 17:39
Трамп за зачыненымі дзвярыма быццам бы абмяркоўвае ідэю прымусіць Украіну аддаць Расіі Крым і Данбас у абмен на спыненне агню ў вайне.
Donald Trump.
Donald Trump.Фота: PAP/EPA/CRISTOBAL HERRERA-ULASHKEVICH

Напярэдадні ў Washington Post паведамілі, што Трамп за зачыненымі дзвярыма абмяркоўвае ідэю прымусіць Украіну аддаць Расіі тэрыторыі.

У былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа назвалі „фэйкавай навіной” паведамленне аб тым, што ў яго нібыта ёсць план спынення развязанай Расіяй вайны ва Украіне, піша New York Post.

Нагадаем, напярэдадні ў Washington Post са спасылкай на крыніцы паведамілі, што Трамп за зачыненымі дзвярыма абмяркоўвае ідэю прымусіць Украіну аддаць Расіі Крым і Данбас у абмен на спыненне агню ў вайне, у якой загінулі дзясяткі тысяч чалавек.

Прадстаўнік перадвыбарчага штаба Трампа Джэйсан Мілер назваў гэта „фейкавай навіной”. Паводле яго слоў, Трамп не прыме „мірны план” да таго часу, пакуль не прыйдзе да ўлады і належным чынам не ўзважыць усе варыянты.

„Усё гэта – фэйкавыя навіны ад Washington Post. Яны проста выдумляюць”, – заявіў ён.

УНІАН нагадвае, што ў The Washington Post сцвярджалі, што людзі з акружэння Трампа, якія абмяркоўвалі з ім дадзенае пытанне, распавялі, што яго план па спыненні вайны ва Украіне заключаецца ў ідэі прымусіць Украіну саступіць тэрыторыі агрэсару, а менавіта - Крым і Данбас.

Нібыта, паводле слоў аднаго з суразмоўцаў выдання, у прыватнай размове Трамп казаў, што, на яго думку, і Расія, і Украіна „хочуць захаваць твар, яны хочуць выхаду”, і што людзі ў некаторых частках Украіны пагадзіліся б быць часткай Расіі.

УНІАН

нг