Беларуская Служба

Расіяне крыху прасунуліся на некалькіх участках фронту ва Украіне

09.04.2024 08:23
У першую чаргу гэта адбываецца на Данбасе праз пастаянныя штурмы пяхоты з падтрымкай артылерыі ды авіяцыі.  
Ілюстрацыйны здымакPAP/Mykola Kalyeniak

Расіяне павольна, але амаль штодня прасоўваюць свае пазіцыі на некалькіх участках украінскага фронту. У першую чаргу гэта адбываецца на Данбасе. Штурмы пяхоты падтрымлівае артылерыя і авіяцыя.

Паводле звестак сайта Deep State, які аналізуе сітуацыю на ўкраінскім фронце, за апошнія дні расійская армія здолела прасунуцца прыкладна на кіламетр на захад ад Бахмута і на паўднёвы захад ад Мар'інкі. Гэта ваколіцы Багданаўкі, Новаміхайлаўкі і мястэчка Часоў Яр.

Жорсткія баі ідуць, у тым ліку, у Рабоціна Запарожскай вобласці. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што за апошнія суткі на ўсёй лініі фронту адбылося 56 баявых сутыкненняў. Праціўнік 97 разоў ужываў авіяцыю. 92 разы ўкраінскія пазіцыі былі абстрэляныя з артылерыйскіх сістэм «Град».

Украінскае войска знішчыла чатыры расійскія ракетныя комплексы і пашкодзіла адзін зенітны комплекс. Таксама нанесла ўдары па армейскіх цэнтрах, складах з узбраеннем і ваеннай тэхнікай.

ПР/юл